Усе навіны

Молаш – журналісту: «Не бачу ў вашым пытанні павагі да БАТЭ. Для мяне ён больш, чым клуб»

28 траўня, 23:59
2

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем пра фінал Кубка Беларусі з БАТЭ (2:0).

– Нават казаць асабліва няма чаго. Трафей ёсць трафей. Гэта тое, над чым мы працуем. Вялікая праца многіх людзей, клуба, спартыўнага штаба, футбалістаў. Вось гэтым пацанам велізарны паклон, ды і ўсім, хто быў датычны. Гэта эмоцыі для любога клуба, а для нашага вялікая падзея.

– Вашай камандзе ўдалося падысці ў лепшым эмацыйным і фізічным плане да фіналу пасля матчу ў сераду, чым суперніку?

– Тут не этычна адказваць. Адна каманда выйграла, другая прайграла. Лепш, здаецца. Не бачу ў вашым пытанні нейкай павагі да суперніка.

Для мяне БАТЭ больш за клуб. Усё гэта ведаюць. Велізарны рэспект і павага да БАТЭ. Таму не хачу нічога казаць, а проста пажадаю рабятам і трэнерскаму штабу наступных поспехаў. Што да падрыхтоўкі, у фіналах любых спаборніцтваў ментальнасць, камандны дух выходзяць на першы план. Можна рыхтавацца, у галаве маляваць, але вельмі шмат нюансаў, – сказаў Молаш.