Нападнік «Тарпеда-БелАЗ» Авано: «Гэта мой першы фінал у Еўропе, першы замежны трафей, змог забіць і вельмі шчаслівы»
Нападнік «Тарпеда-БелАЗ» Эманюэль Авано пракаментаваў перамогу каманды і свой гол у фінале Кубка Беларусі над БАТЭ (2:0).
– Некалькі слоў пасля фіналу і твайго гола.
– Гэта неверагодна! Гэта мой першы фінал у Еўропе, першы замежны трафей, я здолеў забіць і я вельмі шчаслівы.
– Шмат людзей наведала фінал. Што можаш сказаць аб атмасферы матча?
– Атмасфера была незабыўнай! У нас цудоўныя фанаты. Сапраўды, на матчы было вельмі шмат балельшчыкаў. Як я ўжо казаў, гэта першы мой фінал у Еўропе і я вельмі шчаслівы быў аказацца ў такой атмасферы.
– Як ты бачыў забіты мяч на свае вочы?
– Атрымаўся гол у барацьбе. Я ўбачыў прарыў свайго партнёра, перамясціўся на іншую пазіцыю, прыняў мяч і ўдарыў.
– Якія эмоцыі былі пасля гала?
– Пасля ўдару, калі вы бачылі відэа, я знерваваўся. Мне падалося, што я спачатку не забіў таму, што брамнік парыраваў. Але потым я ўбачыў, што мяч паляцеў далей у вароты і гэта сапраўды былі неверагодныя эмоцыі!
– Ты вельмі шчаслівы?
– Так, вельмі! – сказаў Авано.