Усе навіны

Хадасевіч пра сыход Пунтуса з «Нафтана»: «Калі ён працаваў з камандамі з нізкім кадравым рэсурсам, у яго мала атрымлівалася»

29 траўня, 14:02

Журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў сыход Юрыя Пунтуса з пасады галоўнага трэнера «Нафтана».

«У гэтым туры яшчэ была перамога «Іслачы» над «Нафтанам». Але «Нафтан» ужо быў з новым галоўным трэнерам, а Юры Пунтус сышоў. І фармулёўка кагосьці [старшыні «Нафтана» Дзмітрыя Бандарчука] была пра тое, што столькі параз назапасілася, што хопіць з Юрыя Іосіфавіча. Гэта, у нейкай ступені, праўда. Роўна як і праўда, што Юры Пунтус, калі працаваў з камандамі з нізкім кадравым рэсурсам, у яго мала што атрымлівалася. Давайце будзем шчырыя.

То бок, нейкія адзінкі там раскрываліся, але вось усё больш у апошнія гады набіралася ў кейс прыкладаў. Ну, так сабе. І «Славія» з вылетам, і вось зараз «Нафтан» і гэтак далей.

Гэта значыць козыры і моцныя бакі Юрыя Пунтуса проста іншыя. А калі не хапае пад гэтыя козыры выканаўцаў проста, трэба ўключаць нешта іншае. Чаго, мусіць, у трэнера Юрыя Пунтуса проста няма.

Хоць яго праекты ў лепшым сваім выглядзе футбольны клуб БАТЭ, ці нават асабліва ў сваім лепшым фінансавым выглядзе «МТЗ-РІПА», ці нават моладзевая зборная, якая была на той момант сабрана, – гэта вядома вялікае дасягненне.

Але сутнасць трэнерская заключаецца ў тым, што гэта было амаль 20 гадоў таму, калі мы гаворым пра маладзёжную зборную. Вось дык вось хутка мяняюцца часы, і калі на іх не звяртаць увагу, то могуць здарацца «Нафтаны» і вось гэтыя серыі паразаў», – сказаў Хадасевіч.