Усе навіны

Эрлінг Холанд: «Гвардыёла – найлепшы трэнер і найразумнейшы футбольны чалавек, якога я калі-небудзь сустракаў»

29 траўня, 19:16

Нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд выказаўся адносна галоўнага трэнера каманды Пепа Гвардыёлы.

«Я проста мушу слухацца яго, таму што ён найлепшы трэнер і найразумнейшы футбольны чалавек, якога я калі-небудзь сустракаў. Дык чаму б мне не слухацца яго?» – сказаў Холанд.

Нагадаем, у сваім дэбютным сезоне ў складзе «гараджан» нарвежац забіў 52 галы і аддаў 9 дзейсных перадач у 51 матчы.

Каманда ўжо выйграла чэмпіянат Англіі і яшчэ згуляе ў фіналах Лігі чэмпіёнаў і Кубка Англіі.