Усе навіны

Фінал Кубка БАТЭ – «Тарпеда-БелАЗ» будзе афіцыйна лічыцца самым наведваемым унутраным матчам у гісторыі Беларусі

29 траўня, 20:47
1

28 мая ў фінале Кубка Беларусі «Тарпеда-БелАЗ» абыграла БАТЭ (2:0). У пасляматчавым пратаколе пазначана, што матч нiбыта наведалі 21 058 чалавек.

Ранейшы рэкорд турніру быў роўны 15 500 заўзятарам (22.05.2005, МТЗ-РІПА – БАТЭ – 2:1).

Аўдыторыя нядзельнага паядынку стала і самай вялікай для матчаў унутраных беларускіх турніраў – 19 500 гледачоў (чэмпіянат Беларусі, 3.11.1995, МПКЦ – «Дынама» Мінск).