Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Раднёнка знялі ці прыбралі, бо быў дзёрзкі. У наш час трэба маўчаць, згаджацца»

29 траўня, 23:28
2

Мікалай Хадасевіч пракаментаваў змену Паўла Раднёнка – галоўнага трэнера «Энергетыка-БДУ».

– Супрацьстаянне «Энергетыка-БДУ» і брэсцкага «Дынама». Раптам адкуль ні вазьміся Павел Раднёнак сышоў з авантсцэны, а на яго месца зайшоў Аляксей Меркулаў. Ізноў жа, гэта, напэўна, нейкая намінальная пасада, але, тым не менш, вось так адбылося.

А чаму Паўла Раднёнка няма нам ніхто не растлумачыць. Нам увогуле проста ніхто не тлумачыць нічога, што адбываецца толкам, каб мы сапраўды паверылі, што так і ёсць.

Таму мы ў нейкай ступені плодзім здагадкі. Я думаю, на працэнтаў 80 усіх нашых здагадак, усё ж такі, у беларускім футболе маюць пад сабой важкія падставы.

Павел Раднёнак быў зняты, ці прыбраны, ці некуды там прыхаваны, толькі таму, што быў дзёрзкім. Быць дзёрзкiм нельга ў наш час – трэба маўчаць, трэба згаджацца. Але а калі ты вось дык вось выходзіш і кажаш, што вазіў менскае «Дынама» – ізноў жа, з апошняга, калі так збіраць, – вазіў менскае «Дынама» – будучага нібы чэмпіёна і ўсё астатняе. Плюс, некаторыя іншыя выказванні, якія на прэс-канферэнцыях Павел Раднёнак сабе дазваляў – значыць, яго трэба прыбіраць з авансцэны.

Я нават думаю, што ў «Энергетыка-БДУ» у цяперашнім сваім стане ў гэтым чэмпіянаце Беларусі за кошт структуры, за кошт пабудовы гульні і нават за кошт злосці, якая з'явілася ў гэтых футбалістаў – не відаць пацярпелых, скажам так, таму што яны вось якраз ні пры чым – клуб пацярпеў, але ачкі знялі з каманды – будуць дабіраць, – сказаў Хадасевіч.