Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Пабываў на стажыроўках у «Ахмаце» і «Сочы»

29 траўня, 23:37
1

Экс-трэнер мінскага «Дынама» Арцём Чалядзінскі распавёў пра трэнерскія курсы АБФФ, у рамках якіх пабываў на стажыроўках у «Ахмаце» і «Сочы».

– Нас навучылі крыху псіхалогіі, працаваць у стрэсавых сітуацыях – мы павінны знаходзіць выхады з гэтых момантаў. Яшчэ тактычныя моманты, паводзіны і гэтак далей прыстойны багаж за два гады.

– Вы ездзілі на замежныя стажыроўкі.

– Іх было дзве. Ездзілі з групай у Турцыю. На першай стажыроўцы былі ў «Ахмаце». Другая была індывідуальнай – у «Сочы». Далі вялікі багаж ведаў, зносіны. Асабліва ў «Сочы» – у Бердыева ёсць досвед у Лізе чэмпіёнаў, каманды паднімаў з нізоў. Было цікава і пладаторна, – сказаў Чалядзінскі ў эфіры праграмы «Ясна пра футбол».