Усе навіны

Імобіле, Банучы, Жаржынья і яшчэ 23 гульцы выкліканы ў зборную Італіі на паўфінал Лігі нацый з Іспаніяй

30 траўня, 00:15

Галоўны трэнер зборнай Італіі Раберта Манчыні выклікаў 26 футбалістаў для падрыхтоўкі да паўфінальнага матча Лігі нацый супраць Іспаніі, які пройдзе 15 чэрвеня.

Брамнікі: Джанлуіджы Данарума («ПСЖ»), Алекс Мерэт («Напалі»), Гульельма Вікарыа («Эмполі»);

Абаронцы: Федэрыка Баскірота («Лечэ»), Леанарда Банучы («Ювентус»), Алесандра Буанджорна («Тарына»), Джавані Ды Ларэнца («Напалі»), Алесандра Фларэнцы («Мілан»), Федэрыка Гаці («Ювентус»), Леанарда Спінацола («Рома»), Рафаэль Талоі («Аталанта»);

Паўабаронцы: Браян Крыстантэ («Рома»), Давідэ Фратэзі («Сасуола»), Жаржынья («Арсенал»), Мануэль Лакатэлі («Ювентус»), Ларэнца Пелегрыні («Рома»), Матэа Песіна («Монца»), Марка Вераці («ПСЖ»), Нікола Дзаньёла («Галатасарай»);

Нападаючыя: Даменіка Берардзі («Сасуола»), Федэрыка К'еза («Ювентус»), Уілфрыд Ньёнта («Лідс»), Чыра Імобіле («Лацыё»), Джакама Распадоры («Напалі»), Матэа Рэтэгі («Тыгрэ»), Матыа Дзаканьі («Лацыа»).