Усе навіны

«Капенгаген» 15-ы раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Даніі

30 траўня, 09:00

Учора, 29 траўня, «Капенгаген» перамог «Вібарг» (2:1) і датэрмінова стаў чэмпіёнам Даніі.

За тур да канца розыгрышу каманда Якаба Нееструпа апярэдзіла «Наршаланд» на 4 ачкі, які ў паралельным матчы саступіў «Брандбю».

Гэта ўжо другое запар чэмпіёнства каманды і 15-е ў цэлым.

Клуб паўтарыў рэкорд «Капенгаген Болдклуб», аднаго з двух клубаў, якія пасля зліцця ў 1992 годзе як раз і ўтварылі «Капенгаген».