Усе навіны

Пунтус зноў стаў галоўным трэнерам «Макслайна»

30 траўня, 10:17

Як паведамляе прэс-служба «Макслайна», Юрый Пунтус зноў стаў галоўным трэнерам каманды. Спецыяліст прыступіў да выканання сваіх абавязкаў.

Нагадаем, што Пунтус узначаліў «Макслайн» па ходзе мінулага сезона і выйграў стыкавыя матчы за права выхаду ў вышэйшую лігу, аднак, клуб не пайшоў у Д1, і Пунтус стаў галоўным трэнерам «Нафтана». Пасля 9 тураў Пунтус сышоў з навалоцкага клуба, які меў 6 матчаў без перамог.