Усе навіны

Дзмітры Молаш: «Вынік беларускіх клубаў у еўракубках пакідае жадаць лепшага. «Тарпеда-БелАЗ» хочацца выправіць гэтую сітуацыю»

30 траўня, 10:42

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітры Молаш падзяліўся чаканнямі ад выступу каманды ў Лізе канферэнцый.

– Зразумела, што трафей [Кубак Беларусі] – самае галоўнае, але наколькі ў вашай галаве ўжо прысутнічаюць думкі аб тым, што трэба будзе згуляе і ў Лізе канферэнцый?

– Вядома, дзесьці падспудна яны ўзнікаюць. Асабліва пры тым, што ў апошнія гады вынік беларускіх клубаў у еўракубках вымушае жадаць лепшага. Нам хочацца выправіць гэтую сітуацыю і здабыць, прынамсі, некалькі перамог для краіны. Трымаць марку чэмпіянату, так скажам. Бо сёння паказчык лігі – гэта выступленні яе клубаў у Еўропе. Трэба не ўпасці ў гразь тварам. І не проста годна згуляць, а дабіцца пэўнага поспеху. Так што каманду будзем нацэльваць толькі на найлепшыя вынікі.

– «Найлепшыя» – гэта якія? На што можна разлічваць?

– Ды ну, давайце не будзем... Давайце ўспомнім гісторыю БАТЭ, як усё гэта пачыналася, як пераадольваліся раўнды, калі барысаўчане выходзілі ў групавыя раўнды. Затым з мінскім «Дынама» тое ж самае. Гэта ўсё было вельмі цяжка на кожнай стадыі. Так што тут далёка зазіраць увогуле не мае сэнсу. Трэба проста зыходзіць з канкрэтнага суперніка і рухацца пакрысе, – сказаў Молаш.