Усе навіны

Жоржэ Мендэш: «Я заўсёды казаў і буду казаць – Роналду быў і застаецца найлепшым футбалістам за ўсю гісторыю сусветнага футбола»

30 траўня, 17:30

Футбольны агент Жоржэ Мендэш упэўнены, што яго былы кліент Крышцiяну Раналду быў і застаецца найлепшым гульцом свету.

«Крышцiяну асаблівы гулец і асаблівы чалавек для мяне. Я заўсёды казаў і буду казаць – ён быў і застаецца найлепшым футбалістам за ўсю гісторыю сусветнага футбола. Няма ні найменшага сумневу, нават параўноўваючы з іншымі.

Ён з'яўляецца прыкладам для моладзі, ён зрабіў усё, што павінен быў зрабіць вялікі прафесіянал, таму што ён найлепшы з усіх.

Крышцiяну ператварыўся ў машыну. Многія людзі ніколі не задумваліся над працэсам яго станаўлення, які прывёў да таго, што ён стаў найлепшым у гісторыі. Для мяне ён заўсёды будзе найлепшым у гісторыі», – сказаў Мендэш.