Усе навіны

Лунін хоча сысці з «Рэала», «сметанковыя» разглядаюць на замену галкіпера «Хетафе» Сорыю

30 траўня, 23:11

«Рэал» разглядае галкіпера Хетафе» Давіда Сорыю ў якасці замены для Андрэя Луніна, які хоча сысці з клуба, паведамляе Marca.

Лунін хоча гуляць і ведае, што выйграць канкурэнцыю ў Тібо Куртуа будзе вельмі цяжка, таму думае аб сыходзе з клуба. Кіраўніцтва «Рэала» ўжо шукае яму замену.

Калі раней у якасці альтэрнатывы ўкраінцу разглядалі галкіпера «Аль-Насра» Давіда Оспіну, а таксама Габрыэля Сланіну, які належыць «Чэлсі», то зараз першай кандыдатурай з'яўляецца брамнік «Хетафе» Давід Сорыя, кантракт якога з клубам заканчваецца ў канцы чэрвеня гэтага года.

Лунін правёў 7 матчаў у Ла Лізе ў гэтым сезоне, прапусціўшы 7 галоў. Статыстыка 24-гадовага ўкраінца тут.

Сорыя згуляў 37 матчаў і прапусціў 45 мячоў у чэмпіянаце. Статыстыка 30-гадовага іспанца тут.