Усе навіны

Бензема атрымаў прапанову ад «Аль-Іціхада»

31 траўня, 10:33

Стала вядома, які саудаўскі клуб зрабіў афіцыйную прапанову Карыму Бензема.

Як паведамляе Фабрыцыа Рамана, гэта «Аль-Ітыхад», які ў гэтым сезоне выйграў чэмпіянат Саудаўскай Аравіі, апярэдзіўшы «Аль-Наср» Крышцiяну Раналду. Сума прапановы складае каля 100 мільёнаў еўра на сезон з пажыццёвымі бонусамі.

Дакументы кантракта былі адпраўленыя на мінулым тыдні перад матчам «Севілья» – «Рэал» (1:2). Мадрыдскі клуб праінфармаваны аб гэтым учора.

Карым плануе прыняць рашэнне адносна сваёй будучыні хуткім часам, бо любіць яснасць ва ўласных справах. «Рэал» па-ранейшаму гатовы падпісаць з Бензема новы кантракт, які быў вусна ўзгоднены яшчэ год таму.

Сёння таксама стала вядома, што Ліянэль Месі ўзгадніў кантракт з «Аль-Хілалем». Здзелка можа стаць самай дарагой у гісторыі футбола.