Усе навіны

Зіновіч, Карпіцкі, Шуманскі і 4 прарэжымныя падпісанты ўключаны ў пашыраны склад маладзёжнай зборнай Беларусі

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі назваў пашыраны склад на чэрвеньскія матчы з Расіяй і Андорай.

Таварыскі матч з расіянамі пройдзе 15-га чэрвеня ў Барысаве на стадыёне «Гарадскі» (пачатак у 19.00), а гульня кваліфікацыі маладзёжнага (U-21) чэмпіянату Еўропы-2025 супраць Андоры адбудзецца на выездзе 20-га чэрвеня (пачатак у 21.00).

Збор маладзёжнай каманды працягнецца з 12 па 22 чэрвеня.

Сяргей Ясінскі назваў 28 футбалістаў, з якіх неабходна будзе адабраць 23:

Брамнікі: Міхаіл Казакевіч («Дынама» Брэст), Фёдар Лапаўхоў («Дынама» Мінск), Цімафей Юрасаў («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна).

Абаронцы: Глеб Якушэвіч, Максім Касараб (абодва – «Мінск»), Ілля Маскаленчык («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Ягор Пархоменка («Нёман», Гродна), Ян Скібскі («Віцебск»), Уладзіслаў Мялько ( «Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Аляксей Сямёнаў (Цэнтр развіцця футбола).

Паўабаронцы: Руслан Лісаковіч («Дынама», Махачкала, Расія), Кірыл Зіновіч («Віторыя», Партугалія), Арцём Шуманскі («Арыс», Лімасол, Партугалія), Мікіта Дземчанка, Андрэй Рылач (абодва – «Дынама» Мінск), Данііл Душэўскі, Юлій Кузняцоў, Кірыл Чарнавок, Кірыл Забелін, Радыён Пячура (усе – «Мінск»), Глеб Роўда («Іслач», Мінскі раён), Максім Кавалевіч («Шахцёр», Салігорск), Цімафей Шаркоўскі (БАТЭ, Барысаў) , Антон Сучкоў («Нёман», Гродна).

Нападнікі: Ілля Чарняк («Ахмат», Грозны, Расія), Ягор Карпіцкі («Шахцёр», Салігорск), Аляксей Антылеўскі («Славія» Мазыр), Уладзіслаў Ложкін («Туран», Туркестан, Казахстан).

Нагадаем, што Скібскі, Рылач, Забелін і Ложкін з'яўляюцца падпісантамі прарэжымнага ліста.