Усе навіны

«Рэал» – найдаражэйшы футбольны клуб свету па даных Forbes

31 траўня, 23:34

Forbes прапанаваў рэйтынг найдаражэйшых футбольных клубаў свету.

Летась выданне прадстаўляла 20 самых дарагіх клубаў, сёлета – 30. Леташні топ-20 каштаваў у сярэднім 2,53 млрд даляраў, сёлетні – 2,89 млрд.

Рэйтынг узначаліў «Рэал», які ацанілі ў 6,07 млрд даляраў. У тройцы – «Манчэстэр Юнайтэд» з 6 млрд. і «Барселона» з 5,51 млрд. У пяцёрку ўвайшлі «Ліверпуль» (5,29) і «Манчэстэр Сіці» (4,99).

У топ-30 знаходзяцца 12 каманд АПЛ, 7 прадстаўнікоў МЛС, 4 клубы з Серыі А, 3 клубы з Ла Лігі, 2 з Бундэслігі, 2 з Лігі 1.

Топ-10 рэйтынгу:

1. «Рэал» – 6,07 млрд даляраў

2. «Манчэстэр Юнайтэд» – 6

3. «Барселона» – 5,51

4. «Ліверпуль» – 5,29

5. «Манчэстэр Сіці» – 4,99

6. «Баварыя» – 4,86

7. «ПСЖ» – 4,21

8. «Чэлсі» – 3,1

9. «Тотэнхэм» – 2,8

10. «Арсенал» – 2,26

Поўны рэйтынг тут.