Усе навіны

Маўрынью ўпершыню прайграў фінал еўракубка

1 чэрвеня, 01:13

Паражэнне ад «Севільі» па пенальці (1:1, 1:4) у Лізе Еўропы стала для галоўнага трэнера «Ромы» Жазэ Маўрынью першым у фінале еўракубка.

Да гэтага партугальскі спецыяліст перамагаў ва ўсіх сваіх 5 фіналах – у 2003-м Кубак УЕФА, у 2004-м і 2010-м Лігу чэмпіёнаў, у 2017-м Лігу Еўропы і ў 2022-м Лігу канферэнцый.

Сваі еўракубкавыя трафеі Маўрынью заваяваў з «Порту», «Інтэрам», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Ромай».