Усе навіны

Хаві: «Сіці» не хацеў, каб Канселу перайшоў у «Барсу»

2 чэрвеня, 13:38

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві распавёў, чаму клубу не ўдалося ў зімовае трансфернае акно падпісаць гульца «Манчэстэр Сіці» Жаау Канселу, які адправіўся ў арэнду ў «Баварыю».

«Кансэлу не перайшоў да нас у студзені толькі таму, што «Сіці» не хацеў, каб ён перайшоў у «Барсу».

Мне не назвалі ніякай прычыны, проста сказалі, што гэта немагчыма зрабіць, таму што «Сіці» адмовіў варыянту з «Барсай», – сказаў Хаві.