Усе навіны

«Барусія» М звольніла Фарке

2 чэрвеня, 19:47

«Барусія» Менхенгладбах абвясціла пра сыход галоўнага трэнера Даніэля Фарке. Кантракт быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў.

«Барусія» заняла дзясятае месца ў Бундэслізе. Каманда набрала 43 ачкі ў 34 матчах.

46-гадовы Фарке ўзначаліў «Барусію» 4 чэрвеня 2022 года. Да гэтага ён пакінуў расійскі «Краснадар» пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны.