Усе навіны

КДК АБФФ аштрафавала БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ» за з'яўленне заўзятараў на полі ў фінале Кубка

2 чэрвеня, 20:19
1

КДК АБФФ аштрафавала ўдзельнікаў фіналу Кубка Беларусі БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ» (0:2) на 30 базавых велічыняў (1110 беларускіх рублёў – Tribuna.com) за парушэнне артыкула 84 Дысцыплінарнага кодэкса: «З'яўленне на полі старонніх асоб і жывёл».

Нагадаем, пасля фінальнага свістка на полі стадыёна «Дынама» прарваліся заўзятары.

«Тарпеда-БелАЗ» быў аштрафаваны яшчэ на 15 базавых велічыняў (555 беларускіх рублёў - Tribuna.com) па артыкуле 71: «Нявартыя паводзіны футбольнага клуба». За матч жодзінцы атрымалі шэсць жоўтых картак.