Усе навіны

Украінец Жыдкоў, які гуляў у польскім Д7, загінуў на вайне

2 чэрвеня, 21:32

Былы футбаліст ФК «Венгжанка» Мікалай Жыдкоў загінуў на ўкраінска-расійскай вайне, паведамляе старонка клуба ў фэйсбуку.

«Венгжанка» – клуб 7-й лігі Польшчы. Жыдкоў прыпыніў выступы за каманду, каб вярнуцца ва Украіну і ўступіць у шэрагі ВСУ.

Жыдкову было 22 гады. За каманду ён выступаў у 2020-2022 гадах.