Усе навіны

«Слуцку» не падпісваюць план развіцця з-за захавання гульцоў з «чорнага спісу»

3 чэрвеня, 08:43

Па інфармацыі Tribuna.com, так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук да гэтага часу не падпісаў план развіцця «Слуцку», хоць дакумент да яго ўжо дайшоў, праз сувязі клуба з гульцамі з «чорнага спісу».

Такімі з'яўляюцца Юрый Астравух, Ілля Бранавец і Яўген Вялько. Быў яшчэ брамнік Павел Шчарбачэня, але ён толькі патрэніраваўся ў пачатку года з камандай, а пасля паехаў у першую лігу Казахстана. Астатнія засталіся ў «Слуцку» – кантракты з імі заключаць забаронена, але футбалісты працягваюць трэніравацца ў чаканні рашэння рэжымнай «камісіі».