Усе навіны

«Рэал» абвясціў пра сыход Асенсіа

3 чэрвеня, 14:45
1

Паўабаронца «Рэала» Марка Асенсіа пакідае клуб.

Як паведамляе афіцыйны сайт «Рэала», гулец сыдзе з каманды па завяршэнні сезона.

«Мадрыдскі «Рэал» хацеў бы выказаць сваю падзяку і прывязанасць да Марка Асенсіа, гульца, які абараняў нашу эмблему і нашы колеры цягам сямі сезонаў.

Ён прыйшоў у «Рэал Мадрыд», калі яму было ўсяго 20 гадоў, і ўвайшоў у гісторыю як частка каманды, якая ўдзельнічала ў адной з самых паспяховых эпох нашага клуба.

Марка Асенсіа заваяваў 17 трафеяў у складзе «Рэал Мадрыда»: тры Кубкі Еўропы, чатыры клубных чэмпіянаты свету, тры Суперкубкі УЕФА, тры тытулы Ла Лігі, адзін Кубак Іспаніі і тры Суперкубкі Іспаніі.

Як мадрыдцы мы ніколі не забудзем яго кар’еру і яго выбітныя паводзіны цягам усяго гэтага часу. «Рэал Мадрыд» быў і заўсёды будзе яго домам, і мы жадаем яму і ўсёй яго сям’і поспехаў у гэтай новай главе яго кар’еры», – напісалі на сайце клуба.