Усе навіны

«Рэал» абвясціў, што Азар у канцы сезону пакіне каманду

«Рэал» афіцыйна паведаміў аб датэрміновым спыненні супрацоўніцтва з паўабаронцам Эдэнам Азарам.

32-гадовы бельгіец пакіне каманду ў канцы сезону, хоць кантракт з ім быў разлічаны да завяршэння наступнага.

За 4 сезоны ў камандзе футбаліст забіў 7 галоў і зрабіў 12 асістаў у 76 матчах.

Хаўбек выйграў з камандай 8 тытулаў: Лігу чэмпіёнаў, два чэмпіёнства, Суперкубак Еўропы, Клубны чэмпіянат свету, Кубак і два Суперкубкі Іспаніі.