Усе навіны

БАТЭ не перамагае шэсць матчаў запар

4 чэрвеня, 19:54
1

4 чэрвеня БАТЭ саступіў «Слуцку» (0:1) у 11-м туры чэмпіянату Беларусі. Такім чынам, падапечныя Кірылы Альшэўскага не перамагаюць на працягу шасці матчаў запар ва ўсіх турнірах.

Апошні раз барысаўскі клуб 6 траўня перамагаў «Белшыну» (3:0).

У чэмпіянаце Беларусі барысаўчане займаюць 5 месца з 16 ачкамі.