Усе навіны

Кавалевіч пра вяртанне футбалістаў з «чорнага спісу»: «Камісія будзе засядаць 17-га, нам скажуць вердыкт»

4 чэрвеня, 19:31

Галоўны трэнер «Немана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў паседжанне па футбалістах з «чорнага спісу».

– Калі чакаць вяртання Алімардона Шукурава?

– Алімардон выйдзе са «Славіяй» – можа быць, на замену. Мы чакаем вяртання чацвярых нашых футбалістаў. Вельмі чакаем. Камісія будзе засядаць 17-га чысла. У нас зараз добрая сітуацыя. Такія добрыя футбалісты, як Легчылін, Якімаў, Папарыга, узмацняюць гульню са лавы. Гэта радуе.

– Ці ёсць нейкая інфармацыя пра перспектывы вяртання тых футбалістаў?

– Было паседжанне. Дзякуй богу, яно адбылося пасля доўгага незразумелага перапынку. 17-га чысла нам скажуць вердыкт. Вельмі спадзяемся на станоўчае рашэньне, – сказаў Кавалевіч.

Нагадаем, камісія была створана для разгляду зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, хочуць вярнуцца ў рэжымную Беларусь, але пры гэтым ведаюць, што ў сувязі са «значнымі грамадска-палітычнымі падзеямі» ў перыяд з 1 студзеня 2020 года да 6 лютага 2023 года нейкім чынам парушылі правілы рэжыму, якія сам рэжым называе артыкуламі адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў.