Усе навіны

БАТЭ перапыніў трэцюю ў гісторыі ЧБ серыю выязных матчаў без паражэнняў

4 чэрвеня, 21:01

4 чэрвеня БАТЭ саступіў «Слуцку» (0:1) у 11-м туры чэмпіянату Беларусі. Такім чынам, падапечныя Кірыла Альшэўскага прыпынілі серыю з 22-х выязных матчаў ЧБ без паражэнняў.

Гэта была трэцяя па працягласці бяспройгрышная серыя выязных матчаў у гісторыі ЧБ, папярэднія рэкорды таксама належаць БАТЭ.

Рэкорды ЧБ па выязных матчах запар без паражэнняў:

1. БАТЭ – 32 матчы ў 2014-2016 гадах.

2. БАТЭ – 30 матчаў у 2009-2011 гадах.

3. Славія – 22 матчы ў 1999-2000 гадах.

3. БАТЭ – 22 матчы ў 2022-2023 гадах.