Усе навіны

«Барусію» Менхенгладбах узначаліў былы трэнер «Баера» Сеаанэ

6 чэрвеня, 21:05

«Барусія» Менхенгладбах абвясціла пра прызначэнне галоўным трэнерам каманды Джэрарда Сеаанэ.

Кантракт з 44-гадовым швейцарцам разлічаны на 3 гады.

З ліпеня 2021 па кастрычнік 2022-га Сеаанэ трэніраваў «Баер». Таксама ў яго кар“еры былі «Янг Бойз» і «Люцэрн». З «Янг Бойз» ён тройчы запар стаў чэмпіёнам Швейцарыі, а таксама заваяваў Кубак краіны.

У трэнерскі штаб Сеаанэ ўвайшлі Патрык Шнарвілер і Нікаля Дыён.

«Барусія» Менхенгладбах па выніках сезона 2022/23 фінішавала 10-й у турнірнай табліцы Бундэслігі і звольніла галоўнага трэнера каманды Даніэля Фарке.

Акрамя таго, з 1 ліпеня новым спартыўным дырэктарам нямецкага клуба стане 34-гадовы былы кіраўнік скаўцкага аддзела «Вольфсбурга» Нільс Шматке.