Усе навіны

Кейн пагадзіўся на пераход у «Рэал»

7 чэрвеня, 00:00
1

Найлепшы бамбардзір у гісторыі «Тотэнхэма» Хары Кейн застаецца адзінай трансфернай мэтай «Рэала» на пазіцыю цэнтральнага нападаючага, паведамляе Marca.

Па інфармацыі крыніцы, сам гулец ужо пагадзіўся на пераход, кошт можа скласці каля 80 мільёнаў еўра. Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці лічыць Кейна ідэальнай заменай для Карыма Бензема, якога сёння афіцыйна прадставіў саудаўскі «Аль-Ітыхад».

Верагоднасць трансферу павышае нявыхад «Тотэнхэма» ў еўракубкі і нежаданне прадаваць свайго капітана ў «Манчэстэр Юнайтэд» або «Манчэстэр Сіці». Акрамя таго, кантракт Кейна з «Тотэнхэмам» заканчваецца праз год.

«Рэал» расцэньвае трансфер 29-гадовага англічаніна як тэрміновы і неабходны, але плаціць за яго больш за 100 мільёнаў не збіраецца. У клубе памятаюць пра няўдалы досвед падпісання Эдэна Азара, чый пераход адбываўся пры падобных умовах.

У гэтым сезоне Кейн стаў другім найлепшым бамбардзірам АПЛ пасля Холанда. Нападаючы «шпор» згуляў усе 38 матчаў чэмпіянату Англіі, у якіх забіў 30 мячоў – амаль палова мячоў «Тотэнхэма» ў сезоне. Падрабязная статыстыка Хары Кейна – тут.