Усе навіны

«СК» пакуль не высветліў, адкуль кіраўнік «Шахцёра» браў грошы для подкупу і стымулявання

7 чэрвеня, 14:10

Так званы следчы камітэт Рэспублікі Беларусь працягвае расследаванне па справе «Шахцёра».

Паведамляецца, што «СК» пакуль не змог высветліць, адкуль кіраўнік салігорскага «Шахцёра» браў грошы для подкупу і стымулявання супернікаў.

Адзначым, што ў адносінах да двух фігурантаў па гэтай справе быў спынены крымінальны пераслед, а яшчэ адзін застаецца пад вартай.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы.

Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.