Усе навіны
Вiдэа

АБФФ пра прэтэнзіi «Хвалі»: «Інфармацыя пра адзнакi арбітрам з'яўляецца канфідэнцыйнай»

7 чэрвеня, 16:21

АБФФ адрэагавала на прэтэнзіі «Хвалі» (Д2), якія звязаныя з працай арбітраў на матчы першай лігі супраць «Астраўца» (2:2).

– У панядзелак наш клуб звярнуўся ў Дэпартамент судзейства і інспектавання АБФФ з просьбай разгледзець правамернасць прызначанай жоўтай карткі пры спрэчным пенальці ў матчы 10-га тура першай лігі паміж ФК «Хваля» і ФК «Астравец».

Учора ў адказ на наш ліст Дэпартамент судзейства і інспектавання паведаміў, што па выніках матчу ўсе судзейскія рашэнні былі разгледжаны і ім была дадзена ацэнка інспектарам матчу і спецыялістамі ДСІ.

У адпаведнасці з пунктам А.5.5 Судзейскай Канвенцыі УЕФА інфармацыя аб ацэнках арбітрам з'яўляецца канфідэнцыйнай. Разам з тым, адмена дысцыплінарных санкцый, вынік матчу не з'яўляецца прэрагатывай ДСІ, – паведамляе прэс-служба «Хвалі» са спасылкай на адказ АБФФ.