Усе навіны

«Ардабасы» Сяднёва, «Атырау» Жукоўскага і «Астана» Эбонга выйшлі ў паўфінал Кубка Казахстана

7 чэрвеня, 18:07

Сталі вядомыя ўдзельнікі паўфіналу Кубка Казахстана. Гэта «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва, «Атырау» Віталя Жукоўскага, «Астана» Макса Эбонга і «Табол».

У паўфінале каманда Сяднёва будзе змагацца з «Астаной» Макса Эбонга, якая выбіла «Туран» (Д2) Уладзіслава Ложкіна (2:0 і 1:1).

«Атырау» Жукоўскага згуляе з «Таболам».

Паўфінальныя матчы запланаваны на 28 чэрвеня і 7 ліпеня.