Усе навіны

«Асасуну» могуць не дапусціць да ўдзелу ў Лізе канферэнцый з-за дагаворнага матчу ў 2014-м

7 чэрвеня 2023, 22:55

УЕФА вывучае справу «Асасуны», якую можа не дапусціць да ўдзелу ў Лізе канферэнцый у наступным сезоне, паведамляе Relevo са спасылкай на ElCorreo і La Vanguardia.

У рэгламенце турніру прапісана, што ўдзельнічаць у Лізе канферэнцый не могуць каманды, якія «з 27 красавіка 2007 года не былі прама і/ці ўскосна ўцягнуты ў любую дзейнасць, накіраваную на арганізацыю або ўплыў на дагаворны вынік матча».

У студзені мінулага года Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі некалькіх дырэктараў «Асасуны» за дамоўны матч у 2014 годзе. Тады прадстаўнікі «Асасуны» выйшлі на кантакт з гульцамі «Бетыса» Антоніа Амайяй і Хаўерам Торэсам — тыя за бонус павінны былі абгуляць дома «Вальядалід», які змагаўся за выжыванне, а затым прайграць «Асасуне». У выніку каманда ўсё роўна вылецела з Ла Лігі ў тым сезоне.

«Асасуна» вывучыць гэтае пытанне са сваімі юрыдычнымі службамі і зробіць заяву на гэты конт. Каманда фінішавала 7-й ў Ла Лізе, верагодна, у выпадку адхілення, права на ўдзел у ЛК атрымае «Атлетык», які стаў 8-м.