Усе навіны

Карым Бензема: «Раналду прадстаўляе новую эру футбола ў Саудаўскай Аравіі»

9 чэрвеня 2023, 09:53

Навічок «Аль-Ітыхада» Карым Бензема падзяліўся ўражаннямі ад пераходу ў новую каманду, а таксама выказаўся аб значнасці Крышціяну Раналду для саудаўскага футбола.

«Я гатовы паказаць свой талент у гэтым новым выкліку, бо ў чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі гуляе вельмі шмат вялікіх імёнаў – Крышціяну Раналду, а зараз і я.

Таму вельмі важна паказаць, што саудаўскі футбол можа мець глабальны ўплыў, бо гаворка ідзе не толькі пра тое, каб добра гуляць тут, я павінен падзяліцца поспехам, якога мне ўдалося дасягнуць у Еўропе, і гуляць гэтак жа, як у «Рэале».

Раналду – мой сябар. Дзіўна бачыць яго тут, у Саудаўскай Аравіі, да таго ж ён прадстаўляе новую эру футбола ў гэтай краіне і прагрэс, які тут адбываецца, што важна на міжнародным узроўні», – сказаў Бензема.

Па сваім кантракце з «Аль-Іціхадам» Карым будзе зарабляць больш, чым Раналду.