Усе навіны

Арасатэ з «Асасуны» прызналі найлепшым трэнерам сезона Ла Лігі па версіі фонду Ёгана Кройфа

11 чэрвеня 2023, 15:35

Фонд Ёгана Кройфа разам з іспанскім медыя COPE назвалі найлепшага трэнера сезона Ла Лігі.

Ім прызналі Хагобу Арасатэ з «Асасуны». У гэтым сезоне каманда гуляла ў фінале Кубка Іспаніі і фінішавала 7-й у Ла Лізе, што дасць права прыняць удзел у Лізе канферэнцый, калі УЕФА не знойдзе парушэння рэгламенту з-за дамоўных матчаў.

Арасатэ ўзначаліў «Асасуну» летам 2018 года, калі клуб быў у сегундзе. Але з 45-гадовым спецыялістам каманда ў наступным сезоне вярнулася ў эліту і з таго часу не паніжалася ў класе.