Усе навіны

Дэ Бруйнэ можа прапусціць старт наступнага сезона з-за траўмы

12 чэрвеня 2023, 08:53

Сталі вядомыя прыблізныя тэрміны аднаўлення паўабаронцы «Манчэстэр Сіці» Кевіна Дэ Бруйнэ.

31-гадовы бельгіец траўмаваўся ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Інтэра» – хаўбек пашкодзіў падкаленнае сухажылле, якое, паводле яго слоў, турбавала на працягу двух апошніх месяцаў.

Па даных The Independent, зараз Дэ Бруйнэ можа прапусціць старт наступнага сезона. У зборную Бельгіі на адбор Еўра-2024 ён ужо дакладна не адправіцца.

У бягучай кампаніі Кевін правёў 49 матчаў, вызначыўшыся 10 галамі і 31 асістам. Падрабязная статыстыка – тут.