Усе навіны

Хадасевіч пра «Нёман» у еўракубках: «9-я каманда – гэта выглядае вычварна, дзіўна, мы можам паўсміхацца»

12 чэрвеня 2023, 14:02

Журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў навіну, што «Нёман», які заняў 9-е месца ў чэмпіянаце Беларусі-2022, сёлета будзе выступаць у еўракубках.

«Што ў нас аказваецца? «Нёман» – дзявятая каманда па выніках мінулага чэмпіянату – згуляе ў выніку кваліфікацыі Лігі Канферэнцыі. Дарэчы, зусім хутка лёсаванне, так што беларускія клубы пазнаюць сваіх супернікаў у еўракубках.

І туды, апроч БАТЭ, які ідзе ў Лігу чэмпіёнаў у разабраным стане, мінскае «Дынама» ў сабраным стане ідзе ў Лігу канферэнцыі. Далей адшпілілі «Шахцёр», адшпілілі «Энергетык-БДУ», далей «Мінск» і «Гомель» адшпілілі па ўмове ўвогуле любой задумы, як там адбываецца. Далей «Іслач» быццам бы рыхтавалася, але яна ж таксама ў дагаворніках удзельнічала, яе таксама адшпільваюць. І пападае «Нёман».

«Нёман» у Лізе Канферэнцыі. Вы ведаеце, мне ад гэтага ні холаду, ні горача.

Памятаеце, раней у нас была ў самыя лепшыя часы такая спрэчка, а хто ж павінен у еўракубках увогуле згуляць, хто лепш гатовы?

«Нёман», які прэ на медалі, дзе Павел Савіцкі свае рэкорды б'е. «Нёман», які знаходзіцца ўверсе, «Нёман», які па выніках апошніх дзесяці матчаў знаходзіцца ўвогуле ў лідзіруючых пазіцыях.

З Ігарам Кавалевічам, разам з гэтым карнавальным беларускім футболам, дзе ўсё там адбываецца недзе ў цені, «Нёман» пойдзе ў еўракубкі. Увогуле ж, пойдзе і пойдзе, мы вядома паглядзім, як тамака згуляецца.

І дзявятая каманда, але гэта, вядома, выглядае вычварна, гэта выглядае дзіўна, мы можам паўсміхацца», – сказаў Хадасевіч.

- Oleksa -
Трибуна, наведите порядок, какой-то ишак минусует и плюсует задним числом.
Адказаць
-6
Дзядька $
адказаў на каментарый карыстальніка - Oleksa -
Не переживай! Этот дурачок ведёт охоту только на меня и змея! Ой! Бабаньки динамовские! Сцуууууу!
Адказаць
-3
Dmitry Novichkov
адказаў на каментарый карыстальніка - Oleksa -
Тут этих долбоящеров и маразматиков выше крыши. Не обращай внимания, если ты здесь не ради ссаных, никому не нужных плюсиков
Адказаць
-2
Disss
адказаў на каментарый карыстальніка - Oleksa -
не отбирайте у человека смысл всей жизни да, ато неровен час к суициду подтолкнете))
Адказаць
-5