Усе навіны

Канадская футбалістка «Мiнска» Ламана: «Перад матчам з «Бабруйчанкай» мне не давалі ежы. Я ледзь не страціла прытомнасць»

14 чэрвеня 2023, 23:55
3

Канадская футбалістка «Мiнска» Патрыцыя Ламана пасля разгрому «Бабруйчанкі» (13:0) распавяла, што напярэдадні гульні нічога не ела. Футбалістка ўступіла ў гульню на 46-й хвіліне і забіла 4 мячы.

– Гледзячы на маю гульню, вы зможаце сказаць, што я нічога не ела ўвесь дзень перад гэтым матчам?

Канечне не. Мне не давалі ежу ў той дзень. Мне прыйшлося знаходзіць свае ўнутраныя рэзервы, каб гуляць на высокім узроўні.

Нейкім чынам я змагла ў думках задзейнічаць вышэйшую фізічную сілу. Я малілася пра яе і ледзь не страціла прытомнасць, – напісала Ламана.