Экс-трэнер БАТЭ Верчылі: «Самым адказным быў Радзькоў, заўсёды задаваў шмат пытанняў»
Былы трэнер БАТЭ па фізпадрыхтоўцы Хасэ Пастар Верчылі распавёў пра адносіны з Арцёмам Радзьковым.
– У якіх фізічных кандыцыях выходзілі з адпачынку гульцы каманды з Барысава?
– Ведаеце, не люблю прыводзіць канкрэтныя прыклады. Але калі сапраўды, то ў БАТЭ самым адказным быў Арцём Радзькоў. Досыць дысцыплінаваны гулец, з разуменнем падыходзіў да справы. Яшчэ Віталь Радзівонаў. Вылучыў бы іх дваіх.
– З імі падабалася працаваць больш за ўсё?
– Зноў жа складана ставіць кагосьці ў прыклад. Гэта былі тры выдатныя гады. Нажаль, мова абмяжоўвала магчымасць зносін. Хоць і быў перакладчык, але лепш, калі камунікацыя ідзе наўпрост. Таму меў зносіны ў першую чаргу з тымі, хто разумеў іспанскую, як Рэнан Брэсан, ці казаў на ангельскай, як Арцём Радзькоў. З Арцёмам вельмі падабалася і працаваць, і гутарыць, ён заўсёды задаваў шмат пытанняў
– З кімсьці яшчэ з БАТЭ падтрымліваеце адносіны?
– Ха, ужо некалькі разоў паўтараў гэтае прозвішча і скажу яго яшчэ раз – Радзькоў. Калі Арцём пайшоў на трэнерскія курсы, яго вельмі зацікавіў гэты напрамак. Калі я быў у Беларусі, мы некалькі дзён абмяркоўвалі трэнерскую сферу. А калі Радзькоў знаходзіўся ў Маскве, назіраў у «Дынама» за маім трэніровачным працэсам і працай Сандра Шварца (нямецкі трэнер маскоўскага клуба ў 2020-2022 гадах – Tribuna.com), – распавёў Верчылі.