Усе навіны

Гюндаган прайшоў медагляд перад трансферам у «Барселону»

21 чэрвеня 2023, 15:55

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Ілкай Гюндаган з 99-адсоткавай верагоднасцю працягне кар'еру ў «Барселоне», паведамляе Матэа Марэта.

32-гадовы немец ужо прайшоў медагляд і неўзабаве падпіша з каталонскім клубам кантракт па схеме «2+1».

Апошняя прапанова «Манчэстэр Сіці» па падаўжэнні кантракту не задаволіла гульца, таму што «гараджане» прапаноўвалі толькі аднагадовую дамову з опцыяй падаўжэння яшчэ на год.

Нагадаем, Ілкай выступаў за манчэстэрскі клуб з 2016 года. Разам з ім ён выйграў Лігу чэмпіёнаў і 5 чэмпіянатаў Англіі.