Усе навіны

БАТЭ правядзе свой дамашні матч у кваліфікацыі ЛЧ у Венгрыі, на стадыёне «Мезакавешд»

26 чэрвеня, 15:05

Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, каманда правядзе свой дамашні матч у рамках 1-га раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць албанскага «Партызані» ў Венгрыі на стадыёне ФК «Мезакавешд» з аднайменнага горада.

За гэты клуб выступае экс-гулец барысаўчан Аляксандр Карніцкі.

Намінальна хатні матч БАТЭ правядзе 18 ліпеня ў 21:00 паводле беларускага часу Матч пройдзе без гледачоў.

Выязны матч з «Партызані» адбудзецца 11 ліпеня ў 21:45 па беларускім часе.

Албанскі клуб вырашыў гуляць не на хатняй арэне, а на больш ёмістай арэне «Эйр Албанія» ў Тыране, на якой праходзіў фінал Лігі канферэнцый УЕФА 2021/2022.