Усе навіны

«Ліверпуль» пачаў перамовы з «Саўтгемптанам» па Лавія

27 чэрвеня 2023, 15:54

«Ліверпуль» зацікаўлены ў падпісанні паўабаронцы «Саўтгемптана» Рамэа Лавія, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Мерсісайдцы лічаць 19-гадовага апорнага хаўбека добрым узмацненнем складу.

Акрамя «Ліверпуля», на бельгійца прэтэндуюць «Арсенал», «Чэлсі» і «Манчэстэр Юнайтэд». Трансфер Лавія ацэньваецца ў 40 млн фунтаў.

Падрабязная статыстыка Рамэа ў мінулым сезоне тут.