Сведкам па справе Нідэргауса быў экс-дырэктар «Шахцёра» Марчанка, з якога знятыя абвінавачанні
Як паведамляе «Млын», у рэжымным судзе Маскоўскага раёна Мінска, дзе судзяць экс-спартыўнага дырэктара «Шахцёра» Уладзіміра Нідэргауса, сёння прайшоў допыт сведкаў.
Адзіным з іх выступіў экс-дырэктар «Шахцёра» Аляксандр Марчанка. Раней з яго былі знятыя абвінавачанні па крымінальнай справе. Яму ставілі ў віну злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Экс-дырэктар салігарчан знаходзіцца на волі і заняты ў сферы далёкай ад спорту.
Як паведаміла выданне, Марчанка пацвердзіў, што ўдзельнічаў у сустрэчы, дзе абмяркоўвалася пытанне стымулявання іншых каманд. Але што было далей, яму невядома, бо ён сышоў з сустрэчы да яе заканчэння. Натуральна, няма інфармацыі аб перадачы грашовых сродкаў.
Нагадаем, што Нідэргаус абвінавачваецца ў подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў.