Усе навіны

Кавалевіч пра гульцоў з «чорнага спісу»: «Спадзяемся, што «камісія» прыме рашэнне да еўракубкаў. Будзем рады, калі хлопцы ўвальюцца ў «Нёман» паўнавартасна»

28 чэрвеня 2023, 22:27

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў перамогу над «Баранавічамі» (2:0) у 1/16 Кубка Беларусі.

– Нам супрацьстаяла каманда першай лігі. Досыць арганізаваная і навучаная. Добрыя маладыя хлопцы. Прыемна прыехаць у Баранавічы да свайго сябра, аднаго з найлепшых нападаючых Беларусі, Андрэя Хлебасолава. Пры добрым першым тайме мы трымалі ў галаве матчы з БАТЭ і «Нафтанам». У прынцыпе, хлопцам трэба было даць адпачыць. Але я не думаў, што другі тайм будзе такім кепскім. Пяць чалавек мы памянялі, малюнак гульні зламаўся. У нейкі бязладдзе пачалі гуляць. У прынцыпе, кантралявалі ход гульні, але не павінны былі столькі дазваляць саперніку. Самае галоўнае – гэта перамога і выхад у наступны раунд.

– Аляксандр Суліма прадракаў сур'ёзную ратацыю, што ўласна і адбылося.

– Трэба разумець, што ў камандзе не 11 гульцоў, а 22. Яны павінны свой шанс выкарыстоўваць. Іншае пытанне: як яны гэта робяць. Жадалася, каб было лепей. Мы разбяромся.

– «Нёман» удзельнічае ў трох турнірах і нядрэнна глядзіцца. Неяк падзяляеце іх па важнасці?

– Не, абсалютна. Мы рыхтуемся да гульні з БАТЭ, да яе павінны падысці Шукураў і Савіцкі. У іх мікратраўмы, вырашылі імі не рызыкаваць.

– Ці ёсць інфармацыя пра ўзмацненне каманды?

- Пакуль ніякі. Мы збіраемся ўзмацніцца кімсьці ў лінію нападу. Гэта будзе крайні хаў ці нападаючы. Таксама чакаем, якое рашэнне вынесе камісія. Спадзяемся, што нешта высветліцца да еўракубкаў. Мы будзем рады, калі хлопцы ўвальюцца ў нашу каманду паўнавартасна, – сказаў Кавалевіч.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.

Abibok
а пра Каваленка ні слова?
Адказаць
0
toha
адказаў на каментарый карыстальніка Abibok
А вы чакалі іншага?
Адказаць
0
Abibok
адказаў на каментарый карыстальніка toha
чакаў. ці так шмат плацяць у Гародні, каб можна было б прамаўчаць?
Адказаць
0