Хацкевіч пра байкот украінцаў спаборніцтваў з беларусамі і расіянамі: «Трэба перамагаць і паказваць, што Украіна адзіная як у барацьбе з Расіяй, так і ў спорце»
Экс-трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч выказаўся наконт магчымага байкоту украінскімі спартсменамі, спаборніцтваў, куды дапусцяць атлетаў з Беларусі і Расіі.
– У маім разуменні, што не Міністэрства спорту Украіны павінна вырашаць. Трэба раіцца таксама са спартсменамі. Ні ў кабінетах павінны вырашацца такія [пытанні], а наадварот, трэба на спартыўных пляцоўках перамагаць і паказваць, што спартсмены Украіны нават у гэтай сітуацыі…
Гэта мы гаворым сёння за тэніс. Ёсць розныя віды спорту, алімпійскія віды спорту. Трэба ўдзельнічаць і перамагаць гэтых спартсменаў і ўсё ж паказваць, што Украіна адзіная як у барацьбе з Расіяй, так і ў спорце таксама.
Павінна быць дыскусія, павінна быць размова, але не прымаць рашэнні, таксама ва Украіне ў пінжаках прымаюць рашэнні за кагосьці, за спартсменаў.
Людзі рыхтуюцца раз на 4 гады Алімпіяда. Спартсмен заваяваў ліцэнзію на Алімпіяду ў сваім відзе спорту, і яму хтосьці з кабінета, які можа цяжэй відэльца, лыжкі або чаркі з каньяком не трымаў у руках, ён будзе забараняць гэтаму спартсмену ехаць на Алімпіяду, – сказаў Хацкевіч.
Нагадаем, урад Украіны вырашыў не камандзіраваць сваіх спартсменаў удзельнічаць у адборачных стартах на Алімпіяду-2024, калі там прадстаўленыя атлеты з Беларусі і Расіі.