Усе навіны

Татур пра пераход Раналду ў саудаўскі чэмпіянат: «Ён – візіянер. Многія круцілі ля скроні, а чалавек усё бачыў наперад, адчуў трэнды»

2 ліпеня, 23:45

Беларускія журналісты Уладзіслаў Татур і Мікалай Хадасевіч на YouTube-канале «Дай пробью!» абмеркавалі пераход Крышціяну Раналду ў чэмпіянат Саудаўскай Аравіі ў кантэксце трансфераў гэтага лета.

– Ён сапраўды візіянер. Чалавек усё бачыў наперад, трэнды адчуў, злавіў. Магчыма ён нешта ведаў – вось гэта мая версія. Тым не менш хочацца глядзець за першым, хто пайшоў гэтым шляхам.

– Добра ты вызначыў. Мне здаецца, ён сапраўды ведаў. Калі ён пераязджаў у Саудаўскую Аравію, я думаю, што яму планы адкрылі. Расказалі: «Улетку ў нас мільярд, і гэтая ліга стане на парадак больш вядомая для цябе, Крышціяну, [у плане таго,] з кім ты будзеш выходзіць на поле ў адной камандзе і хто будзе гуляць супраць цябе».

– Але пры тым, што яму прапанавалі вялікія бабкі, я лічу, што ён усё роўна рэпутацыйна вельмі рызыкаваў у гэтым моманце, нягледзячы на вялізны кантракт. І ён ішоў першым, калі многія круцілі ля скроні. Шмат хто ўвогуле казаў: «Так, паехаў з кірмашу, і як ён выдатна падсумаваў сваю кар'еру, што яна таксама падышла да канца». Але ў выніку бачыш, як усё набывае іншы сэнс з часам, – падкрэсліў Татур.