Маўрысіа Пачэціна: «У апошнія 10-15 гадоў «Чэлсі» – найлепшая каманда Англіі»
Новы галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна падзяліўся ўражаннямі ад пачатку працы ў клубе.
«Я думаю, культура перамог важная. У апошнія 10, 12, 15 гадоў «Чэлсі» – найлепшая каманда Англіі. Я вельмі добра ведаю АПЛ і культуру «Чэлсі». Думаю, нашы заўзятары рады зноў апынуцца на шляхі спроб перамагчы.
Вядома, мы ў захапленні. Мы рады працаваць з вельмі маладой камандай, з іншым падыходам, чым летась. Але я думаю, што мы ўсе разумеем, што мусім вельмі шмат працаваць і стварыць вельмі добрую атмасферу на трэніроўках, каб пабудаваць поспех для каманды ў бліжэйшыя некалькі гадоў.
З самага пачатку ўладальнікі і спартыўныя дырэктары былі вельмі дакладнымі адносна праекта. Мы рады далучыцца да яго.
Вядома, у гісторыі футбола заўсёды ёсць узлёты і падзенні, але «Чэлсі» – клуб, які не можа мець узлётаў і падзенняў. Мы павінны быць упэўненыя, што прынясем тое, што трэба, каб быць на вяршыні», – сказаў Пачэціна.