Усе навіны

Насер Аль-Хелайфі: «Калі Мбапэ хоча застацца ў клубе – павінен падпісаць новы кантракт гэтым летам»

5 ліпеня 2023, 18:32

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі пракаментаваў чуткі вакол магчымага сыходу Кіліяна Мбапэ летам наступнага года на правах вольнага агента.

«Кіліян не сыдзе ад нас бясплатна. Калі ён хоча застацца ў клубе – павінен падпісаць новы кантракт гэтым летам.

Наша пазіцыя цалкам зразумелая. Найлепшы гулец свету не сыдзе бясплатна. Гэта немагчыма.

Ён сам сказаў, што не сыдзе бясплатна, калі ён перадумаў – гэта не мая віна», - сказаў Аль-Хелайфі.