Усе навіны

Лапцеў забіў першы мяч у ЧБ-2023

6 ліпеня 2023, 20:35

6 ліпеня БАТЭ ў матчы 15-га туру чэмпіянату Беларусі прымае «Шахцёр». На пятай хвіліне гаспадары адкрылі лік у матчы. Мячом вызначыўся форвард барысаўчан Дзяніс Лапцеў.

Для яго гэта першы гол у сёлетнім сезоне. Ён праводзіць дзясяты паядынак у чэмпіянаце Беларусі-2023.