Усе навіны

Меркулаў пасля 0:0 са «Славіяй»: «Нічыя – заканамерны вынік»

7 ліпеня 2023, 22:33

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Меркулаў падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Славіяй» (0:0).

– Цікавая гульня. Можа, галявых момантаў было не так многа. Абедзве каманды імкнуліся гуляць на перамогу. Але па сукупнасці нічыя – заканамерны вынік. У нас было два відавочныя моманты, дзе павінны былі забіваць, але не атрымалася. З іншага боку дзесьці і ў суперніка былі магчымасці забіць, – сказаў Мяркулаў у эфіры «Беларусь 5».